Анлайн праграма Technovation Girls для дзяўчат (10-18 гадоў)

Кожны год Technovation запрашае дзяўчат з усяго свету атрымаць навыкі, неабходныя для вырашэння праблем праз тэхналогіі. Праграма дапамагае маладым дзяўчатам 10-18 гадоў стаць прадпрымальніцамі і лідаркамі. Пры падтрымцы валанцёраў-настаўнікаў, дзяўчаты будуць працаваць у камандах, ствараць прыкладанні для мабільных тэлефонаў, якія накіраваны на рашэнне рэальных праблем. Заяўкі прымаюцца анлайн да 20 сакавіка 2020.

Дадзеная праграма з’яўляецца бясплатнай для дзяўчынак ва ўзросце ад 10 да 18 гадоў. Праца ў камандзе да 5 чалавек, дзяўчынкі выберуць адну з праблем свайго грамадства і будуць працаваць над мабільным прыкладаннем, накіраваным на вырашэнне гэтай праблемы. Працягласць праграмы каля 12 тыдняў.

Патрабаванні да кандыдатак:

  • прымаюцца заяўкі ад дзяўчат узростам 10-18 гадоў на 1 жніўня 2020;
  • каб узяць удзел дзяўчына павінна далучыцца да каманды на анлайн-платформе, папрасіць аднаго з бацькоў/апекуна падпісаць форму;
  • у камандзе павінна быць 1-5 удзельніц, удзельніцы могуць далучыцца толькі да адной каманды;
  • удзельніцы могуць браць удзел у праграме Technovation Girls на працягу некалькіх сезонаў да дасягнення ўзросту 18 гадоў (можна працаваць з аднымі і тымі ж членамі каманды і настаўнікамі, каманды могуць даследаваць адну і тую ж праблему, але прататып прыкладання павінен быць новым кожны год).