Еўрасаюз абвяшчае рэгіянальны конкурс эканамічных праектаў для гарадоў Усходняга партнёрства

Еўрапейскі Саюз абвяшчае рэгіянальны конкурс праектаў, які павінен спрыяць дасягненню мэтаў новай праграмы ЕС – “Мэры за эканамічны рост” дзеля падтрымкі гарадоў краін “Усходняга партнёрства”, якія павінны ствараць актыўныя стымулы для эканамічнага росту і стварэння працоўных месцаў. Апошни тэрмин падачы — 31.05.2017 г.

Конкурс прафінансуе пілотныя праекты, якія ўлучаны ў гарадскія Мясцовыя планы развіцця і накіраваны на:

  • інвеставанне ў мясцовыя параўнальныя перавагі (comparative advantages) для стымулявання развіцця бізнесу;
  • інвестванне ў стварэнне інфраструктуры каб палепшыць бізнес асяродддзе;
  • прыцягненне замежных інвестыцый і павелічэнне доступу мясцовага бізнесу да фінансавання.

Конкурс скіраваны на гарады, якія ўжо маюць Мясцовыя планы эканамічнага развіцця, адпаведныя прынцыпам, выкладзеным у канцэпцыі “Мэры за эканамічны рост” (Mayors for Economic Growth Concept).

Адабраныя гарады стануць “піянерамі” праграмы “Мэры за эканамічны рост”. Кандыдаты з Беларусі могуць падаваць праекты ў рамках Лоту 1.

Лот 1: Арменія, Азербайджан, Беларусь і Малдова 
Агульны памер грантаў на 4 краіны – 5.000.000 еўра (або 2-3 праекты на краіну ў залежнасці ад якасці праектных заявак).
Еўрапейская камісія пакрые ад 50% да 90% кошту праекта.
Працягласць праекта: ад 18 да 48 месяцаў.
Хто можа падавацца

  • мясцовыя улады;
  • адзін заяўкнік можа падаваць толькі адну заяўку у якасці асноўнага заяўніка ці партнёра;
  • удзел кансорцыумаў, якія ўлучаюць недзяржаўныя арганізацыі, мясцовыя і рэгіянальныя агенцыі па эканамічным развіцці, НДА, бізнес-асацыяцыі, адукацыйныя ўстановы, малы і сярэдні бізнес, мясцовыя муніцыпальныя кампаніі, асацыяцыі ўладальнікаў дамоў (кааператываў), вітаюцца

Кожны з прапаваных праектаў павінен быць нацэлены на адзін або групу муніцыпалітэтаў толькі ў адной з краін!
Партнёрства асацыяцый мясцовых улад з іх калегамі з краін ЕС, Еўрапейскай эканамічнай прасторы, “Усходняга парнёрства” або з краінамі-кандыдаткамі на ўступленне ў Еўрасаюз, вітаюцца.
Дзеянні, накіраваныя на працаўладкаванне жанчын і моладзі, заахвочваюцца.
Па дадатковых пытаннях можна звяртацца па адрасе: NEAR-ENI-EAST-TENDERS@ec.europa.eu
Падаць і знайсці дадатковую інфармацыю можна па гэтай спасылцы. 
Крыніца: webgate.ec.europa.eu

Новостной блок сайта БРОО «Объединенный путь»