ГРАНТ 12000€ УНІВЕРСІТЭТА UNIVERSITY OF PADOVA ЗАМЕЖНІКАМ/ЦАМ (ІТАЛІЯ)

Універсітэт University of Padova прапануе грант (12000€, выплачваецца трыма роўнымі плацяжамі па 4000€ на працягу года) таленавітым студэнтам і студэнткам, якія жадаюць атрымаць дыплом бакалаўра або магістра.

Навучанне цалкам на англійскай мове. Адбор адбываецца на конкурснай аснове. Толькі кандыдаты/кі з высокай паспяховасцю і высокімі акадэмічнымі дасягненнямі могуць атрымаць стыпендыю. Апошні тэрмін падачы заяўкі — 28 лютага 2019.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • неабходна ведаць ангельскую мову;
  • атрымаць грант не могуць грамадзяне Італіі;
  • неабходна мець закончаны сярэднюю адукацыю (не ў Італіі) для паступлення ў бакалаўрыят або дыплом бакалаўра (дыплом, атрыманы не ў італьянскім ВНУ);
  • неабходна паступіць на адну з праграм бакалаўрыяту або магістратуры на англійскай мове.

Асобнай заяўкі на стыпендыю няма. Усе абітурыенты/кі, якія падаюць заяўку на паступленне, аўтаматычна становяцца прэтэндэнтамі/камі на стыпендыю. Праграмы навучання на англійскай. Для паступлення неабходна запоўніць анлайн заяўку і заплаціць дэпазіт 185€. Электронная пошта арганізатараў — international.admission@unipd.it.