КОНКУРС — РАЗВІЦЦЁ ІНФРАСТРУКТУРЫ ПАДТРЫМКІ ПРАДПРЫМАЛЬНІЦТВА
КОНКУРС — РАЗВІЦЦЁ ІНФРАСТРУКТУРЫ ПАДТРЫМКІ ПРАДПРЫМАЛЬНІЦТВА
Прыём заявак на «Конкурс ініцыятыў, накіраваных на развіццё інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва» (далей — Конкурс) з агульным індыкатыўным бюджэтам у памеры 1 млн 320 тыс даляраў ЗША.
Тэрмін прыёму заявак — з 20 жніўня па 30 верасня 2019 года ўключна, да 18:00 па мінскім часе.
На Конкурс прымаюцца заяўкі па названай тэматыцы для далейшай рэалізацыі ініцыятыў на тэрыторыі 12 пілотных раёнаў краіны:
- Бярозаўскі і Кобрынскі раёны Брэсцкай вобласці;
- Браслаўскі і Аршанскі раёны Віцебскай вобласці;
- Брагінскі, Жлобінскі і Хойніцкі раёны Гомельскай вобласці;
- Лідскі раён Гродзенскай вобласці;
- Барысаўскі і Маладзечанскі раёны Мінскай вобласці;
- Быхаўскі і Клічаўскі раёны Магілёўскай вобласці.
Для ўдзелу ў Конкурсе неабходна:
Азнаёміцца з Палажэннем і формай заяўкі
Спампаваць Палажэнне, форму заяўкі з праграмамі.