МІЖНАРОДНЫ ГРАНТ НА АТРЫМАННЯ ДЫПЛОМА МАГІСТРА Ў СФЕРЫ МЕДЫЦЫНЫ (£120 000)

Дадзеная праграма прапануе грамадзянам і грамадзянкам Беларусі магчымасць атрымаць дыплом магістра ў сферы медыцыны.

Стыпендыя аплачвае 30 месяцаў навучання (12 месяцаў на праграме магістратуры і 18 месяцаў — даследчага праекта). Першыя 12 месяцаў павінны быць прысвечаны навучанню на праграме магістратуры (MSc) у любым ВНУ свету. Наступныя 18 месяцаў — даследчы праект, які можа быць рэалізаваны ў краіне, якая развіваецца. Грант — £120 000 уключаючы зарплату, стыпендыю, выдаткі на даследаванне.Апошні тэрмін падачы заяўкі — 16 красавіка.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • атрымаць стыпендыю могуць грамадзяне краін, якія развіваюцца;
  • у цэнтры даследчага праекта павінна побыт медыцына/здароўе ў адной з краін, якія развіваюцца;
  • неабходна мець падтрымку ад прымаючай арганізацыі з краіны, якая развіваецца;
  • неабходна мець дыплом бакалаўра ў адпаведнай дысцыпліне;
  • кандыдаты і кандыдаткі павінен быць на раннім этапе сваёй кар’еры і мець невялікі вопыт даследаванняў (але неабходна праяўляць цікавасць да правядзення даследаванняў).

Этапы падачы заяўкі:

  • Падача анлайн заяўкі.
  • Арганізацыя, якая прымае, разглядае атрыманыя заяўкі.
  • Міжнародны камітэт разглядае заяўкі і прымае фінальнае рашэнне.
  • Вынікі будуць вядомыя ў ліпені 2019.