ПАСОЛЬСТВА НІДЭРЛАНДАЎ АБВЯСЦІЛА КОНКУРС ПРАЕКТНЫХ ПРАПАНОЎ (МАКСІМ. ГРАНТ €25,000)
З мэтай падтрымкі развіцця грамадзянскай супольнасці і дэмакратыі ў Беларусі Амбасада Каралеўства Нідэрландаў запрашае да падачы заявак у рамках двух праграм: Фонд па правах чалавека (Human Rights Fund) і Фонд Пасольства Нідэрландаў па рэгіянальным партнёрстве (NFRP — MATRA).
Максімальны памер гранта: € 25,000. Папярэднія вынікі адбору будуць 19 красавіка, а фінальныя вынікі адбору будуць 20 траўня. Дэдлайн для падачы праектных заявак — 20 сакавіка 2019 г., 23:59.
У рамках Фонду Пасольства Нідэрландаў па рэгіянальным партнёрстве (NFRP — MATRA) могуць быць падтрыманы тэмы (ініцыятывы):
- прасоўванне і ўзмацненне грамадскага ўдзелу (public participation);
- узмацненне грамадзянскай актыўнасці;
- уплыў няўрадавых арганізацый на працэсы трансфармацыі;
- умацаванне ролі інавацыйнай адукацыі;
- структурная эканамічная мадэрнізацыя;
- эфектыўнае кіраванне (good governance);
- змяненне адносін грамадства да правоў чалавека;
- культурныя мерапрыемствы ў рамках адной або некалькіх вышэйзгаданых тэм.
У рамках гэтых тэм прыярытэт аддаецца праектам, якія:
- маюць фокус на моладзь;
- выкарыстоўваюць лепшыя практыкі Нідэрландаў, у тым ліку, запрашаюць галандскіх экспертаў і экспертак і/або супрацоўнічаюць з галандскімі НДА.
У рамках Фонду па правах чалавека (Human Rights Fund) могуць быць падтрыманы праекты па наступных напрамках:
- Свабода выказвання анлайн і афлайн (уключаючы дзейнасць, накіраваную на забеспячэнне бяспекі журналістаў/к і павышэнне якасці іх працы);
- Свабода рэлігіі і перакананняў;
- Роўныя правы жанчын;
- Роўныя правы ЛГБТ;
- Праваабарончая дзейнасць;
- Вяршэнства закона, уключаючы падсправаздачнасць і празрыстасць.