ПОЛЬСКАЕ НАЦЫЯНАЛЬНАЕ АГЕНЦТВА АКАДЭМІЧНАГА АБМЕНУ NAWA АБВЯШЧАЕ ПРЫЁМ ЗАЯЎ НА «ЛЕТНІЯ КУРСЫ ПОЛЬСКАЙ МОВЫ І КУЛЬТУРЫ 2019»

Польскае Нацыянальнае агенцтва акадэмічнага абмену NAWA Narodowa Agencja Wymiany Akademickiej абвешчае прыём заяў на «Летнія курсы польскай мовы і культуры 2019».
Мэта праграмы – навучанне і папулярызацыя польскай мовы і культуры сярод замежных студэнтаў, дзякуючы магчымасці іх бясплатнага ўдзелу ў арганізаваных у Польшчы летніх курсах працягласцю некалькі тыдняў.
Праграма разлічана на тых, хто вывучае польскую мову як замежную або толькі плануе распачаць навучанне. Дзякуючы ўдзелу ў курсах іншаземцы могуць пашырыць свае моўныя кампетэнцыі, больш даведацца пра Польшчу і яе жыхароў, а таксама сустрэць студэнтаў з усяго свету, якія цікавяцца польскай мовай і культурай.
Заявы можна падаваць да 15:00 18 сакавіка.