ПРЫМАЮЦЦА ЗАЯЎКІ НА ЎДЗЕЛ У ПРАЕКЦЕ «MOST»

Праект Еўрапейскага саюза «MOST» пачынае 2019 год з добрай навіны: урад Рэспублікі Беларусь у канцы снежня 2018 года зарэгістравала праект, што дазваляе даць афіцыйны старт працэдуры прыёму заявак на ўдзел у праекце. Ключавымі сектарамі праекта з’яўляюцца культура, адукацыя і моладзь, навука і тэхналогіі. Таксама прымаюцца заяўкі з іншых абласцей, напрыклад, эканоміка, ахова здароўя і г.д. Каб атрымаць падрабязную інфармацыю аб тым, як запоўніць заяўку на ўдзел, калі ласка, прайдзіце па спасылцы.

У рамках праекта аплачваюцца ўсе выдаткі, звязаныя з рэалізацыяй паездкі, такія як: транспарт, пражыванне, харчаванне, віза, уваходныя квіткі. Праект накіраваны на ўсталяванне і паглыбленне прафесійных кантактаў паміж грамадзянамі ЕС і Беларусі.

Праект «MOST» ажыццяўляецца кансорцыумам, у склад якога ўваходзяць Інстытут імя Гётэ ў Мінску (галоўны партнёр) і Брытанскі Савет. Вышэйшым органам у дадзеным праекце выступае Кіруючы камітэт, які складаецца з Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі і Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.