СТАЖЫРОЎКІ Ў ПРААН (БЕЛАРУСЬ)

Стажыроўкі ў ПРААН – выдатная магчымасць для студэнтаў/к і нядаўніх выпускнікоў/ц атрымаць непасрэдны досвед працы ў міжнароднай арганізацыі. Магчымасці даступныя ў розных галінах. Заяўкі прымаюцца на пастаяннай аснове і дадаюцца ў пул заяўнікаў/цы, калі адкрываюцца магчымасці стажыроўкі. Стажыроўка не аплочваецца. Заяўкі прымаюцца да 31 снежня 2018.

Працягласць стажыроўкі можа быць рознай у залежнасці ад даступнасці і акадэмічных досведаў стажора/кі, а таксама ад патрэбаў ААН. Заданні даступныя на працягу перыяду не менш за 6 тыдняў (поўны працоўны дзень; 40 працоўных гадзін на тыдзень) або 12 тыдняў (няпоўны працоўны дзень, 20 рабочых гадзін на тыдзень).

Тыповыя задачы для стажораў і стажорак:

  •     правядзенне навуковых даследаванняў;
  •     праца з дакументамі;
  •     каталагізацыя інфармацыі;
  •     садзейнічанне ў арганізацыі канферэнцый, форумаў і іншых сумесных мерапрыемстваў;
  •     публікацыя паспяховых гісторый і досведу і г.д.

 

Адукацыя:

  •     Ступэнт/ка ўніверсітэта, або магістратуры/аспірант(ка);
  •     Студэнт(ка)-выпускнік(ца) універсітэта (мінімальны ўзровень бакалаўр або эквівалент);
  •     Выпускнік/цы на працягу аднаго года пасля заканчэння любой з названых вышэй ступеней.
  •     Свабоднае валоданне ангельскай мовай (абавязкова);
  •     Свабоднае валоданне рускай/беларускай мове з’яўляецца перавагай.