Сустрэча па наладжванні партнёрства сярод арганізацый Брэсцкай вобласці ў сферы ўстойлівага развіцця

Брэсцкі Фонд рэгіянальнага развіцця запрашае прадстаўнікоў некамерцыйных арганізацый і сацыяльных ініцыятыў на сустрэчу, арганізаваную пры садзеянні Праграмы Падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі. 8 жніўня гаворка пойдзе пра мэты ўстойлівага развіцця, выяўленне магчымых «кропак росту», будуць абмеркаваны магчымасці ўдзелу ў Тыдні ўстойлівага развіцця.

Праграма сустрэчы:

13.45 — 14.00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў

14.00 — 14.30 Прадстаўленне Праграмы Падтрымкі Беларусі. Асноўныя напрамкі тэматычнага кірунку «Устойлівае рэгіянальнае развіццё» (эксперт — Дзмітрый Карпіевіч)

14.30 — 15.00 Прадстаўленне арганізацый-удзельнікаў

15.00 — 15.15 Перапынак на каву

15.15 — 15.45 Прэзентацыя магчымасці ўдзелу ў рамках Тыдняў Ўстойлівага Развіцця 2017

15.45 — 16.45 Абмеркаванне актуальнай сітуацыі ў Брэсцкай вобласці, вызначэнне магчымых «кропак росту», пошук магчымасцяў супрацоўніцтва

16.45 — 17.00 Падвядзенне вынікаў

Мадэратар — Сяргей Лабода.

Месца правядзення — канферэнц-зала Брэсцкага тэхнапарка (вул. Піянерская, 52, 2 паверх)

Калі вам цікава, калі ласка, зарэгіструйцеся, каб паўдзельнічаць.