У БЕРАСЬЦІ ЎПЕРШЫНЮ ПРОЙДЗЕ ФОРУМ НДА РЭГІЁНУ

8 сьнежня ў Берасьці пройдзе Форум няўрадавых арганізацыяў Берасьцейшчыны, які зьбярэ прадстаўнікоў трэцяга сэктару вобласьці, а таксама ганаровых гасьцей і партнэраў: журналістаў, фундатараў, бізнэсоўцаў і прадстаўнікоў мясцовых уладаў. 

Мінулы Форум грамадзкіх арганізацыяў Берасьцейскай вобласьці адбыўся ў 1998 годзе. З таго часу зьявіліся новыя арганізацыі ды ініцыятывы, якія дапамагаюць вырашаць праблемы грамадзтва ў розных сфэрах жыцьця. У прадстаўнікоў НДА Берасьцейшчыны будзе магчымасьць пазнаёміцца паміж сабой, наладзіць асабістыя кантакты, даведацца пра дзейнасьць іншых арганізацыяў вобласьці.

Падчас Форуму пройдзе абмеркаваньне найбольш актуальных для берасьцейскіх НДА пытаньняў:

–  пошук фінансаваньня;

–  стасункі з органамі ўлады;

–  супраца са сродкамі масавай інфармацыі.

Экспэртамі на Форуме выступяць прадстаўнікі конкурсу сацыяльных праектаў “Social Weekend”, анлайн-часопісу “Имена”, школы маладых мэнэджэраў публічнага адміністраваньня “SYMPA”, праваабарончай арганізацыі “Human Costanta”, анлайн-выданьняў “CityDog”, “Бинокль”, “Intex-press” і іншыя адмыслоўцы.

Удзельнікі Форуму будуць мець магчымасьць:

– выказаць сваё меркаваньне наконт найбольш вострых праблемаў, якія стаяць перад грамадзянскай супольнасьцю рэгіёна і краіны;

– пазнаёмяцца з вынікамі апытаньня пра стан і патрэбы грамадзянскай супольнасьці Берасьцейшчыны.

Заплянаваны шэраг карысных для актывістаў воркшопаў, відэапрэзэнтацыі, знаёмства з НДА ў фармаце speed-dating, жывы instagram і іншыя цікавосткі.

Сьпіс актыўнасьцяў на Форуме пакуль адкрыты: арганізацыі, якія жадаюць правесьці майстар-клясы, прэзэнтацыі сваіх паслугаў і прадуктаў, запрашаюцца да ўдзелу. Зьвязацца з арганізатарамі і паведаміць пра сваю ідэю можна па тэл.: 8029 801-01-47.

Падчас Форуму плянуецца падвядзеньне вынікаў і ўзнагароджаньне пераможцаў конкурсаў “Праект году на Берасьцейшчыне” і “Валянтэр году”.

Арганізатарам Форуму выступае Агенцыя рэгіянальнага разьвіцьця “Дзедзіч” (Берасьце) у партнэрстве з Асамблеяй НДА Беларусі.

Праезд і харчаваньне ўдзельнікаў забясьпечваецца арганізатарамі.

Каб прыняць удзел у Форуме, неабходна запоўніць анкету-заяўку.

Анкета для ўдзельнікаў Форуму (прадстаўнікі НДА, валянтэрскіх ініцыятываў, актывісты):  https://goo.gl/nx3kgY

Анкета для гасьцей Форуму (прадстаўнікі СМІ, бізнэсу, фундацыяў, мясцовых уладаў, актывісты зь іншых рэгіёнаў Беларусі): https://goo.gl/JAhr92

Дэдлайн падачы заявак на ўдзел – 30 лістапада.

Месца правядзеньня Форуму будзе абвешчана ўдзельнікам і гасьцям пасьля рэгістрацыі.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл.: 8029 801-01-47 (Дзяніс).